9 июля 2025 года
Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – адзін з самых яркіх і таленавітых майстроў слова, беларускі пісьменнік, драматург і публіцыст, стваральнік сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Яго творы адрозніваюцца глыбокай псіхалогіяй і тонкім разуменнем чалавечай душы. З яго імем звязаны важныя дасягненні беларускай літаратуры 1920-1930-х гадоў і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У летнім лагеры ДУА «Крычаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» прайшла літаратурная кампазіцыя «На хвалях часу, у плыні жыцця», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства даведацца цікавыя факты аб жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры, а таксама перачытаць яго творы, прадстаўленыя на юбілейнай выставе «Дзе прайшло дзяцінства, там пачынаецца Радзіма».









