23 студзеня 2026 года
У рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў 10 класаў сярэдняй школы №1 правялі інфармацыйна-пазнавальную гульню «Зроблена з годнасцю. Зроблена па-беларуску», прысвечаную дасягненням і перспектывам развіцця нашай краіны ў розных сферах жыццядзейнасці. Вучні адказвалі на пытанні гульні-віктарыны «Беларусь: гісторыя і сучаснасць». У межах мерапрыемства быў праведзены агляд кніжнай выставы «Пад мірным небам Беларусі», дзе былі прадстаўлены кнігі пра беларускія прадпрыемствы, якія вырабляюць якасную беларускую прадукцыю.
84
23.01.2026








