24 июля 2026 года

З мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў, любові да роднага краю, а таксама ў рамках праекта «Жывуць традыцыі — квітнее зямля», у філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» прайшла гадзіна беларускай культуры «Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях». Дзеці з захапленнем слухалі пра тое, як стваралася адзенне беларусаў, якія матэрыялы выкарыстоўваліся, і як шмат працы і любові ўкладвалася ў кожную кашулю ці фартух. Самым цікавым момантам стала магчымасць не толькі пабачыць, але і дакрануцца да гэтых «узораў мінулага». Гэта было сапраўднае падарожжа ў гісторыю і культуру беларускага народа, якое падарыла дзецям шмат новых ведаў і яркіх уражанняў.

19 27.07.2026
Выбрать язык