Крычаўшчына літаратурная
Увогуле, наша зямля – надзіва шчодрая на таленты, таму багатыя ў нас і літаратурныя традыцыі. Уклад пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Крычаўшчыне, у беларускую літаратуру вялікі. Вядомасць набылі творы Віктара Карамазава, Валянціны Паліканінай, Дуктава Уладзіміра і інш. У раённай газеце пэўны час працавалі сатырык-гумарыст Панас Палітыка, нарысіст Аляксандр Балдоўскі. Публіцысты, літаратуразнаўцы – ураджэнцы нашай зямлі – паспяхова працавалі ў ХХ стагоддзі, гэта Яўген Мазалькоў, Дзмітрый Бугаёў.
Краязнаўчы віртуальны рэсурс «Літаратурнае жыццё Крычаўшчыны» знаёміць чытачоў з творамі, жыццём і дзейнасцю аўтараў, якія цесна звязаны з Крычаўшчынай, – ад класікаў беларускай літаратуры, да тых, хто з’яўляецца прызнаным пісьменнікам і хто робіць першыя крокі ў літаратуры.






