10 июля 2026 года

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раёнай бібліятэкі правяла гадзіну пазнання «Гісторыя беларускага шакаладу» для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання. Падчас сустрэчы прысутныя адкрылі для сябе гісторыю станаўлення беларускіх кандытарскіх брэндаў. Удзельнікі актыўна ўключыліся ў «шакаладную» віктарыну, прысвечаную фабрыкам «Спартак», «Чырвоны харчавік» і «Камунарка», а таксама паспрабавалі свае сілы ў зборцы тэматычных пазлаў. Завяршылася мерапрыемства майстар-класам па вывучэнні рэцэптаў прыгатавання хатняга шакаладу.

24 13.07.2026
Выбрать язык