20 сакавіка 2026 года
У філіяле «Маляціцкая сельская бібліятэка» у рамках рэалізацыі агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» з мэтай паглыблення ведаў юных чытачоў аб традыцыйных рамёствах і іх ролі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці прайшоў інфармацыйны час «Вяртанне да вытокаў: ткацтва і вышыўка».
Бібліятэкар Марыя Іванова распавяла прысутным, што вышыты нацыянальны арнамент з’яўляецца не толькі дэкаратыўным элементам, але і важным культурным сімвалам.
У рамках мерапрыемства прыняла ўдзел Грыгор’ева Валянціна Пятроўна, носьбіт традыцыйных ведаў і навыкаў у галіне вышыўкі, якая падзялілася сваім вопытам, прадэманстраваўшы экспанаты з пакоя «Духоўнай спадчыны», размешчанай у будынку Маляціцкой школы. Валянціна Пятроўна таксама паказала розныя віды гафту, дэманструючы іх разнастайнасць і майстэрства выканання.









