25 июня 2025 года
«Да роднай зямлі я навечна прырос…» – пад такой назвай у РЦСАН прайшла гадзіна кніжнага юбіляра, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, пісьменніка і грамадскага дзеяча Пятра Усцінавіча Броўкі. Удзельнікамі сустрэчы сталі наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якія з вялікай цікавасцю далучыліся да святкавання гэтай літаратурнай даты. На мерапрыемстве прайшла віктарына, былі прадстаўлены цікавыя факты з біяграфіі П. Броўкі, удзельнікі пазнаеміліся з творамі пісьменніка, гучалі вершы і ўрыўкі з прозы. Мерапрыемства прайшло ў цеплай, сяброўскай атмасферы, напоўненай павагай да культурнай спадчыны і гонару за роднае беларускае слова.








