Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; Bvi_Widget has a deprecated constructor in /var/www/vhosts/lib-krichev.mogilev.by/public_html/bib/wp-content/plugins/button-visually-impaired/Button-visually-impaired.php on line 480
3 красавіка 2026 года — ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района"

3 красавіка 2026 года

У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» у філіяле «Касцюшкавіцкая сельская бібліятэка» прайшла літаратурная гадзіна «Пісьменнікі роднага краю». Мерапрыемства было прысвечана таленавітым беларускім аўтарам – землякам, чыя творчасць была звязана з Крычаўшчынай. Навучэнцы пазнаёміліся з творамі выдатных пісьменнікаў такіх як Віктар Карамазаў, Аляксандр Балдоўскі, Міхаіл Сыч, Яўген Мазалькоў, Дзмітрый Бугаёў і іншыя. Пад час літаратурнай гадзіны гучалі вершы напоўненыя любоўю да роднай зямлі.  Мерапрыемства дазволіла вучням не толькі лепш зразумець сваю гісторыю і культуру, але і натхніцца на далейшае вывучэнне літаратурнай спадчыны роднага краю.

48 06.04.2026
Выбрать язык