5 лютага 2026 года

Бібліятэкарам філіяла «Бельская сельская бібліятэка» была праведзена літаратурная гасцёўня «Мележа слова крочыць па свеце», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа – аднаго з самых глыбокіх і пранізлівых галасоў беларускай літаратуры.
Падчас мерапрыемства навучэнцы дакрануліся да яго дзіўнага свету, поўнага жывых вобразаў, шчырых пачуццяў і вечных пытанняў, узгадалі вялікага майстра слова, перачыталі любімыя радкі, паслухалі гісторыі пра яго жыццё і творчасць.


41 06.02.2026
Выбрать язык