5 марта 2026 года

5 сакавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы.
Кандрат Крапіва застаецца адным з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў-сатырыкаў. Яго творы захоўваюць сваю актуальнасць нават праз дзясяткі гадоў. Кнігі і п’есы Крапівы даўно сталі часткай сцэны і экрана.
Менавіта яму на базе філіяла «Гарадская бібліятэка №1» для навучэнцаў 10 класа сярэдняй школы №8 была прысвечана гадзіна юбіляра ў бібліятэцы «Верай і праўдай прайшоў праз эпоху».
Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Імпрэза суправаджалася паказам прэзентацыі «Шматграннасць асобы Кандрата Крапівы» і відэа інсцэніроўкі байкі «Шляхі да Айчыны». Таксама была прадстаўлена выстава-партрэт » Кандрат Крапіва. Шлях да неўміручасці».
У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы паглядзелі відэафільм «Загадкі дзеда Кандрата».

 

41 06.03.2026
Выбрать язык