6 лютага 2026 года
У рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё» бібліятэкары цэнтральнай раенай бібліятэкі правялі літаратурную гасцёўню «Пясняр палескага краю» для вучняў сярэдняй школы №7 г. Крычава. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з цікавымі старонкамі жыцця вядомага беларускага пісьменніка Івана Мележа. Асаблівую ўвагу прысутных прыцягнулі яго раннія апавяданні, напісаныя ў гады вайны. Такія творы, як «У завіруху», «Канец размовы», «Ноччу», раскрылі Мележа як глыбокага псіхолага, які здолеў адлюстраваць штодзённы, нябачны, але надзвычай важны гераізм звычайных людзей. У завяршэнне сустрэчы бібліятэкар прадэманстравала кніжную выставу «Мележа слова крочыць па свеце», прысвечаную творчаму шляху Івана Мележа.
30
09.02.2026









