7 жніўня 2026 года
У філіяле “Маляціцкая сельская бібліятэка” у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” прайшло гастранамічнае падарожжа “Беларускія прысмакі”. Удзельнікі мерапрыемства не толькі пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, але і падзяліліся сваімі рэцэптамі, сваіх матуль і бабуль. Свята беларускай кухні атрымалася насычаным, цікавым, даказаўшы, што наша беларуская кухня – самая багатая, смачная і разнастайная.
34
10.08.2026









