Дзень беларускага пісьменства

6–7 верасня наша краіна будзе святкаваць чарговае велічнае свята слова – XXXII Дзень беларускага пісьменства. Свята традыцыйна адзначаецца ў рэспубліцы ў першую нядзелю верасня з 1994 года. За гісторыю свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Ва ўсіх куточках Беларусі ў гэты дзень праходзяць святочныя мерапрыемствы. З асаблівай адказнасцю рыхтуюцца да свята і работнікі бібліятэчных устаноў Крычащскага раёна, бо каму ж, як не нам, услаўляць вечнае, роднае, мудрае…
На працягу тыдня, з 2 па 9 верасня, у бібліятэках раёна будуць дзейнічаць кніжныя выставы, ля якіх пройдуць агляды літаратуры, адбудуцца масавыя мерапрыемствы.

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца адным з галоўных нацыянальных святаў і супрацоўнікі філіала «Раённая дзіцячая бібліятэка» для вучняў 3 класа сярэдняй школы №1 г.Крычава арганізавалі інфармацыйную гадзіну «Кніга – духоўная скарбніца беларусаў», прысвечаную гэтаму святу. Дзеці пазнаёмілісь з жыццём і дзейнасцю першых беларускіх асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кирыла Тураўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Семіона Полацкага. Зацікавілісь вучні і інфармацыяй аб рукапісных кнігах, памятніках беларускай пісьменнасці, аб якіх ім паведаміла бібліятэкар. Напрыканцы мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны «З вытокаў роднай мовы».


«Францыск Скарына – старажытны кніжнік» – пад такой назвай  ў філіяле «Гарадская бібліятэка №1» для вучняў 6-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Крычава» прайшла  пазнавальная гадзіна, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці.  Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускага пісьменства і кнігадрукавання, з жыццём і дзейнасцю першаасветнікаў беларускай зямлі, такіх як, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Е.Полацкая, С.Будны. З задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе «Разгадай і складзі асветніка», «Мой народ». Суправаджалась  мерапрыемства паказам відэароліка «Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына» і аглядам літаратуры «Імя славутае ў вяках».


Ко Дню белорусской письменности в филиале «Городская библиотека №2» прошел познавательный час «З вытокаў роднай мовы», на котором библиотекари познакомили участников мероприятия с биографией великого первопечатника Франциска Скорины, рассказали о возникновении и развитии письменности и книгопечатания на территории Беларуси, провели интересные конкурсы: «Как ты сердцу мила, Беларусь!», «Мой народ», «Просветители земли белорусской».

У  філіяле «Бацвінаўская сельская бібліятека» для ўдзельнікаў клуба аматараў кнігі і чытання «Букваежкі» да Дню беларускай пісьменнасці прайшла літаратурная гадзіна «Как слово наше зародилось».
На пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй ўзнікнення свята Дня беларускай пісьменнасці. Дзеці пазнаёмілісь з жыццём і дзейнасцю першых беларускіх асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кирілы Тураўскага, Сымона Буднага, Мікалая Гусоўскага і Сімеона Полацкага. Бібліятэкар звярнула іх увагу на тое, што кніга не толькі ўзбагачае ведамі, прымушае думаць і развівае розум, але і вучыць дабрыні, шчырасці, адказнасці і іншым духоўным каштоўнасцям.

У філіяле «Касцюшкавіцкая сельская бібліятэка» да Дня беларускага пісьменства прайшла гадзіна гісторыі «Ад першадрукара Скарыны да сучаснай беларускай кнігі». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, пра асветнікаў і першадрукароў зямлі беларускай. Асаблівая ўвага была ўдзелена знакамітаму першадрукару Францыску Скарыне, яго жыццю і асветніцкай дзейнасці. Мерапрыемства суправаджалась праглядам відэаматэрыяла «Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына».
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з сучаснымі  кніжнымі выдавецтвамі Беларусі і новай літаратурай, дзеці чыталі любімыя вершы беларускіх аўтараў.

Мы запрашаем жыхароў і гасцей раёна на нашы мерапрыемствы,
каб дакрануцца да велічнага роднага слова,
адчуць яго глыбей, зразумець, які скарб мы маем.

112 06.09.2025
Выбрать язык