22 мая 2026 года
У філіяле «Гарадская бібліятэка №2» ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» адбылася слоўнікавая гульня «Мая родная мова». Удзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды роднай мовы, падбіраючы адпаведнікі ў раўндзе «Перакладчык» і ўспамінаючы назвы нацыянальных страў. Асаблівую цікавасць выклікала інтэрактыўная гульня «Сцяна слоў», дзе кожны мог падзяліцца сваім любімым беларускім словам. Найчасцей гучалі словы «каханне», «мова» і «родны кут». У памяць аб сустрэчы чытачы атрымалі тэматычныя закладкі «Слоўка на памяць».
9
23.05.2026









