29 мая 2026 года
У філіяле «Маляціцкая сельская бібліятэка» ў межах рэалізацыі агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» адбылася пазнавальная гадзіна «Беларуская казка – розуму падказка». Бібліятэкар запрасіла юных вучняў Маляціцкай сярэдняй школы ў чароўнае падарожжа, што вяло ў казачную краіну беларускіх народных казак. У ходзе сустрэчы дзеці даведаліся, што беларуская народная казка з’яўляецца скарбніцай народнай мудрасці і папулярным фальклорным жанрам, які перадаецца з пакалення ў пакаленне. Абмеркаванне такіх казак, як «Не сілай, а розумам», «Лёгкі хлеб» і «Два Маразы», дапамагло хлопчыкам і дзяўчынкам разабрацца ў такіх паняццях, як дабро і зло, розум і глупства, а таксама ў важнасці праўды і справядлівасці. Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай “Роднае, сваё: чытаем самі і разам з вамі”.









