28 жніўня 2026 года

У межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» у філіяле «Гарадская бібліятэка № 1» прайшла літаратурная гадзіна «Беларускія пісьменніцы — дзецям». Знаёмства з беларускай кнігай стала сапраўдным падарожжам па творах беларускіх пісьменніц. Удзельнікі разгадвалі загадкі, знаёміліся з каларытнымі персанажамі гэтых кніг і вучыліся адчуваць прыгажосць роднага слова. Дадому дзеці вярталіся не толькі з новымі кнігамі, але і з добрым настроем ды натхненнем, якое дорыць нам усё роднае і блізкае сэрцу.

47 31.08.2026
Выбрать язык