4 верасня 2026 года
У межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі для навучэнцаў Крычаўскага дзяржаўнага аграрна-будаўнічага каледжа гістарычны экскурс «Сэрцам роднага слова краніся», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання на нашай землі, а таксама пазнаёміліся з дзейнасцю выдатных асветнікаў: Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага і іншых. Тэматычную частку дапоўнілі інтэрактыўныя віктарыны «Наш Скарына», «Пагуляем у роднае слова» і «Знаўцы беларускага фальклору». Напрыканцы бібліятэкар прэзентавала навучэнцам кніжную выставу «З гісторыі беларускага роднага слова».
86
04.09.2026








