5 сентября 2026 года
У філіяле «Гарадская бібліятэка № 1» адбыўся літаратурны час, прысвечаны 125‑годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка В. Ф. Вольскага. Юныя чытачы з непадробным захапленнем паглыбіліся ў чароўны свет творчасці таленавітага аўтара. У ходзе мерапрыемства яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Віталя Вольскага, а таксама з яго літаратурнай спадчынай. Асаблівай часткай мерапрыемства стала мастацкая вандроўка па кнізе «Падарожжа па краіне беларусаў», якая адкрыла вучням багацце беларускай гісторыі. Школьнікі даведаліся пра значныя гістарычныя эпохі, пазнаёміліся з выдатнымі асобамі, даведаліся пра своеасаблівасць розных рэгіёнаў, прыгажосць прыроды, традыцыі, побыт і самабытнасць беларускага народа.
38
08.09.2026








