25 верасня 2026 года
У рамках проекта «Кожная пятніца – роднае сваё» для навучэнцаў 8 класа Касцюшкавіцкай сярэдняй школы прайшла пазнавальная гадзіна «Беларусь. Знак якасці».
Яе мэтай было выхаваць у школьнікаў пачуццё гонару за айчынную прадукцыю і пашырыць веды аб крытэрыях якасці і вядучых беларускіх брэндах. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй Дзяржаўнага знака якасці Рэспублікі Беларусь і растлумачыла сімволіку пяці кутоў чырвонага пяцікутніка: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць. Асаблівую ўвагу прысвяцілі брэндам, якія атрымалі гэтую узнагароду, а таксама экспарту тавараў са знакам «Зроблена ў
Беларусі» (яны пастаўляюцца ў больш як 150 краін).
Кульмінацыяй стала настольная гульня «Беларусь. Знак якасці»: вучні падзяліліся на каманды, адказвалі на пытанні па ключавых сферах эканомікі (прамысловасць, энергетыка, сельская гаспадарка, будаўніцтва, транспарт, лёгкая прамысловасць) і «ўзнімаліся» па кар’ернай лесвіцы да пасады Міністра. Школьнікі праявілі актыўнасць і добра ведалі беларускія брэнды.
Пазнавальную гадзіну завяршыў агляд кніжнай выстаўкі з выданнямі пра прамысловасць, гісторыю і дасягненні Рэспублікі Беларусь.








