2 кастрычніка 2026 года
У філіяле «Гарадская бібліятэка № 1» прайшла літаратурна-пазнавальная праграма «Скарбонка роднага слова», арганізаваная ў межах рэспубліканскай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё». Вучні 4 класа сярэдняй школы № 8 з вялікай цікавасцю пагрузіліся ў свет беларускага фальклору. Дзеці спаборнічалі ў веданні прыказак і загадак, гулялі ў народныя гульні і стварылі сімвалічны «беларускі рамонак» з любімых слоў. Гэта была цудоўная магчымасць для вучняў пашырыць свае веды пра родную мову і атрымаць станоўчыя эмоцыі.


94
05.10.2026






