23 кастрычніка 2026 года
У рамках рэалізацыі агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» бібліятэкар філіяла «Бельская сельская бібліятэка» правяла краязнаўчую гадзіну «Духоўная спадчына» для навучэнцаў 3 класа Бельскай сярэдняй школы. Падчас мерапрыемства дзеці наведалі музейны пакой «Беларуская хата», дзе пазнаёміліся з элементамі яго інтэр’еру і прыладамі працы нашых продкаў. Школьнікі даведаліся пра гісторыю беларускага ручніка і схаваны сэнс сімвалаў у арнаменце. Свае веды яны змаглі праверыць падчас віктарыны, прысвечанай асаблівасцям нацыянальнага адзення і вышыўкі. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі аповяды пра жыццё і побыт іх продкаў.
18
23.10.2026








