13 ноября 2026 года

У цэнтральнай раённай бібліятэцы, ў рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» прайшла гадзіна народных традыцый «Зямля – матушка, а хлеб – бацюшка». Мерапрыемства прысвечана хлебу-галоўнаму пачастунку на стале і сімвалу жыцця, дастатку і дабрабыту. Вядучыя расказалі пра гісторыю хлеба і пра сучасныя тэхналогіі вытворчасці хлеба, пра хлебапякарную прамысловасць Беларусі, пра ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай». Гадзіна народных традыцый уключала гульнявую праграму. Удзельнікі разгадвалі загадкі, збіралі прыказкі пра хлеб, адказвалі на пытанні віктарыны «Хлеб — галоўнае багацце». Яны даведаліся, як вырошчвалі хлеб раней і як гэта робяць цяпер, а таксама сабралі каравай з пазлаў. Гучалі вершы пра хлеб, якія нагадваюць пра беражлівыя адносіны да гэтага прадукту. Мерапрыемства завяршылася словамі падзякі людзям, якія вырошчваюць хлеб.

15 16.11.2026
Выбрать язык