11 верасня 2026 года

Супрацоўнікі філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» ў межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» правялі для пяцікласнікаў этнаграфічнае падарожжа «Да вытокаў народнай культуры». Знаёмства з беларускім побытам стала для вучняў сапраўдным падарожжам у мінулае. Дзеці змаглі патрымаць у руках старадаўнія прылады працы і бліжэй разгледзець народнае аддзенне. Замацаваць веды дапамаглі беларускія загадкі і віктарына «Знаўцы даўніны», падчас якой школьнікі паказалі добрую дасведчанасць. Сустрэча пакінула ў дзяцей яркія ўражанні і падкрэсліла важнасць захавання нацыянальнай спадчыны.

8 14.09.2026
Выбрать язык