14 мая 2026 года
Філіял “Гарадская бібліятэка № 1” для вучняў 4 класа СШ № 3 правяла літаратурнае падарожжа “Дзіўны свет Васіля Віткі”, прымеркаванае да 115-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, яго кнігамі, а таксама з дзіцячым часопісам “Вясёлка”, заснавальнікам якога з’яўляўся Васіль Вітка. Вучні зачытвалі ўрыўкі казак, адгадвалі загадкі і задачкі пісьменніка. Напрыканцы мерапрыемства маленькім чытачам была прапанавана віктарына па творах беларускага казачніка.
24
15.05.2026







