24 красавіка 2026 года

Філіял «Бельская сельская бібліятэка» прыняў удзел у праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё!».
Для навучэнцаў Бельскай сярэдняй школы бібліятэкар Наталля Ісакава правяла пазнавальную гадзіну «Ведай беларускае – сваё».
Да мерапрыемства была падрыхтавана інтэрактыўная гульня з пытаннямі пра вядомых беларускіх прадпрыемствах і брэнды, нацыянальных традыцыях, стравах і вопратцы.
Аб тым, як добра ведаюць свой край, яго гісторыю, сімволіку, звычаі і многае іншае, паказала віктарына «Беларусь ад «А» да «Я»», у якой удзельнічалі наведвальнікі мерапрыемства. Падчас гульні падлеткі абмяркоўвалі беларускія брэнды і складалі пазлы «Ведаеш гандлёвую марку?».

24 24.04.2026
Выбрать язык