28 студзеня 2026 года

Да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну «Глыбокая плынь жыцця» для навучэнцаў сярэдняй школы №1 г. Крычава. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым шляхам і багатай творчай спадчынай пісьменніка, сцэнарыста і драматурга. Гэта знаёмства адбылося праз прагляд відэароліка «Летапісец двух эпох. І. П. Шамякін», а таксама праз абмеркаванне яго знакавых твораў, такіх як «Сэрца на далоні», «Трывожнае шчасце», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» і іншых. Завяршылася сустрэча аглядам кніжнай выставы «Сын свайго часу». На ёй былі прадстаўлены матэрыялы пра жыццё і творчасць пісьменніка, а таксама яго найлепшыя творы, якія па праве лічацца класікай беларускай літаратуры.

59 29.01.2026
Выбрать язык