30 кастрычніка 2026 года
У філіяле «Бацвінаўская сельская бібліятэка» ў межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» адбылося незвычайнае пазнавальнае падарожжа «У краіне беларускіх птушак», якое асноўвалася на матэрыялах кнігі «10 пытанняў пра птушак Беларусі». У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі адказвалі на пытанні і шукалі інфармацыю ў кнізе, што дазволіла ім паглыбіць веды аб птушках Беларусі. Асноўныя мэты мерапрыемства — выхоўваць павагу да роднай прыроды і пашыраць веды аб Беларусі.
11
30.10.2026








