6 лістапада 2026 года
Супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі ў рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» было арганізавана імправізаванае гастранамічнае падарожжа «Беларуская кухня ў кнігах». Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй і традыцыямі беларускай кухні, асаблівасцямі і разнастайнасцю нацыянальных страў, расказала пра тое, якія стравы найбольш папулярныя ў літаратурных герояў твораў Я. Коласа, Я. Купалы, П. Панчанкі, В. Быкава, У. Караткевіча. Прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя стравам і прадуктам нацыянальнай кухні. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны «Беларускія прысмакі». Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы і стала яшчэ адным крокам да захавання і папулярызацыі беларускіх культурных традыцый.









