8 мая 2026 года

У філіяле «Гарадская бібліятэка №1» для вучняў 6-х класаў сярэдняй школы № 3 адбылася творчая гасцёўня пад назвай «Беларускі каларыт у выцінанцы». На сустрэчы дзеці пазнаёміліся з майстрам народнай творчасці Наталляй Мікалаеўнай Бернадскай. Наталля Мікалаеўна пачала свой аповед з гісторыі з’яўлення выцінанкі на беларускай зямлі. Яна падрабязна расказала пра розныя віды гэтага мастацтва – сіметрычную, ажурную і сілуэтную – і паказала, якія інструменты неабходныя для стварэння прыгожых папяровых узораў. Падчас сустрэчы майстар паказала свае работы, дэманструючы дзецям вытанчаныя выцінанкі з выявамі кветак, дрэў і птушак. Атмасферу сустрэчы ўзбагаціла слайд-прэзентацыя «Выцінанка ў жыцці народнага майстра». Яна дазволіла вучням больш глыбока пазнаёміцца з жыццём і творчым шляхам Наталлі Мікалаеўны Бернадскай. Акрамя таго, прысутныя маглі азнаёміцца з кнігамі па тэхніцы выцінанкі, якія ёсць у фондзе бібліятэкі.

28 08.05.2026
Выбрать язык