9 кастрычніка 2026 года
У філіяле «Маляціцкая сельская бібліятэка» ў межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» адбылася інтэрактыўная гульня-падарожжа «Ад васілька да зубра». Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам знайсці сувязь паміж васільком і зубрам, пасля чаго дзеці прайшлі бліц-віктарыну на веданне прыроды і геаграфіі роднага краю. Асноўная частка гульні праходзіла ў фармаце квэста: паводле маршрутных лістоў дзеці наведалі станцыі «Сінявокі васілёк», «Белы бусел» і «Магутны зубр». Удзельнікі пазнаёміліся з беларускімі народнымі рамёствамі, абмеркавалі пытанні экалогіі і даведаліся шмат новага пра жывёльны свет Беларусі.
38
09.10.2026









