22 февраля 2021 года
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Крычаўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў моўны марафон «Паўгадзіны з роднай мовай». Чытачы і госці бібліятэкі пачулі спавядальныя словы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, паглядзелі відэаролік «З вянка паэзіі магілёўскага краю» і паслухаць вершы паэтаў-землякоў, прысвечаныя беларускай мове, у выкананні супрацоўнікаў абласной бібліятэкі, які размешчаны на сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі, а таксама прынялі ўдзел у гульнях “Перакладчыкі” , “Адным словам”, “Творы і аўтары” . У гэты дзень усе наведвальнікі бібліятэкі змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы.






