Дзень беларускага пісьменства
6–7 верасня наша краіна будзе святкаваць чарговае велічнае свята слова – XXXII Дзень беларускага пісьменства. Свята традыцыйна адзначаецца ў рэспубліцы ў першую нядзелю верасня з 1994 года. За гісторыю свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Ва ўсіх куточках Беларусі ў гэты дзень праходзяць святочныя мерапрыемствы. З асаблівай адказнасцю рыхтуюцца да свята і работнікі бібліятэчных устаноў Крычащскага раёна, бо каму ж, як не нам, услаўляць вечнае, роднае, мудрае…
На працягу тыдня, з 2 па 9 верасня, у бібліятэках раёна будуць дзейнічаць кніжныя выставы, ля якіх пройдуць агляды літаратуры, адбудуцца масавыя мерапрыемствы.






