19 июня 2024 года
19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменнік не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. Кожны твор гэтага пісьменніка станавіўся падзеяй, пашыраў кола чытачоў, прыцягваў увагу кінематаграфістаў, кампазітараў, тэатральных рэжысёраў. Па яго кнігах створаны балет, опера, напісаны сімфоніі, пастаўлены спектаклі, зняты фільмы.