Международный женский день
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ткачэнка Н.П. і Сяргеенка В.А. арганізавалі для вучняў сярэдняй школы №7 літаратурную гадзіну «Беларуская жанчына: захавальнік традыцый і стваральнік будучыні» ў межах выязной чытальнай залы. Мерапрыемства было прысвечана ролі беларускай жанчыны як захавальніцы культурных традыцый і стваральніцы будучыні. Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснымі прыкладамі жаночага ўкладу ў развіццё грамадства, культуры і навукі Беларусі. Асаблівую ўвагу было нададзена выдатным жанчынам краіны і мясцовым героям, якія сваёй дзейнасцю натхняюць моладзь.






