Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята сiмвалiзуе ўзаемаразуменне, дыялог, цярплiвасць i добрасуседства, а таксама гiстарычную памяць. Бо менавiта мова – асноўны i галоўны захавальнiк нашай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, веры i творчасцi. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзень роднай мовы стаў сапраўдным святам беларускага слова і беларускай культуры ў бібліятэцы. У праграме былі: чытанне вершаў беларускіх класікаў, віктарына на веданне беларускіх прымавак, прыказак і традыцый, разгадванне загадак, пераклад слоў з рускай мовы на беларускую. Асабліва прыемна было бачыць, як дзеці з запалам удзельнічалі ў кожным конкурсе, дэкламавалі вершы і адказвалі на складаныя пытанні. А для таго, каб больш даведацца пра родную мову, творы беларускіх аўтараў, чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Атмасфера еднасці і любові да роднай мовы панавала ў чытальным зале бібліятэцы.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніг ля кніжнай выставы “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”. Гэтае мерапрыемства яшчэ раз пацвердзіла, наколькі важна і неабходна такая праца па захаванні і папулярызацыі беларускай мовы.
Супрацоўнікі філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» для вучняў ДУА «СШ№1 г. Крычава» правялі інтэлектуальную гульню «Хай жыве ў вяках беларуская мова». З расказа вядучага дзеці даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце, аб тым, што мова народа – гэта яго характар, яго памяць, гісторыя і духоўная магутнасць. Вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі, перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын: «Нечаканыя пераўтварэнні», «Пытанні-жарты», «Шыфравальшчыкі», складалі прыказкі і прымаўкі. Напрыканцы інтэлектуальнай гульні вучні пазнаеміліся з кніжнай выставай «Слова роднае – вечнасці след».
Для вучняў 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Крычава” бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка № 1” правялі пазнавальную гадзіну “Свет роднага слова”. Удзельнікі складалі з пазлаў выказванне беларускага грамадскага дзеяча, паэта Ф. Багушэвіча, падарожнічалі па краіне роднай мовы. Цікава прайшла паэтычная хвілінка – вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мова народа – яго святыня”, слайд-прэзентацыя “21 лютага – Дзень роднай мовы”, відэаролік пра Е. Полацкую і відэакліп «Беларуская мова» у выкананні гурта “Дразды”.
Гадзіна роднай мовы “Чытаем на мове з задавальненнем” прайшла ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” для дзяцей аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Крычава”.
Увазе юных наведвальнікаў бібліятэкі была прапанавана змястоўная выстава дзіцячых кніг на беларускай мове. Цікава і маляўніча аформленыя, яны так і запрашаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у незвычайнае, поўнае прыгод і адкрыццяў, падарожжа, абуджаюць цікавасць маленькіх чытачоў да друкаванага слова. Школьнікі пазнаёміліся з навінкамі беларускай літаратуры, пісьменнікамі — юбілярамі 2025 года.
Актыўна і весела прайшлі літаратурныя конкурсы, дзеці шмат даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі беларускай мовы і паказалі свае веды ў віктарынах і заданнях.
Бібліятэкар філіяла “Бельская сельская бібліятэка” правяла інфармацыйную гадзіну “Мова – жывая душа народа” для вучняў ДУА “Бельская сярэдняя школа Крычаўскага раёна”. На мерапрыемстве вучні пашырылі веды, здзейснілі экскурс і дазналіся аб узнікненні беларускай мовы, побыту народа. Прысутным былі прапанаваны інтэлектуальна-гульнёвыя заданні на веданне беларускіх прыказак і прымавак, загадак і хуткагаворак, народных і аўтарскіх казак, цікавыя факты пра родную мову, якая, дарэчы, прызнана адной з прыгажэйшых моў свету. Цікава прайшоў конкурс “Хуткі розум”, “Збяры прыказку”, “Пагуляем у роднае слова”. Мерапрыемства суправаджалася медыяаглядам «Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці».
У рамках святкавання Дня роднай мовы, бібліятэкарам філіяла «Батвінаўская сельская бібліятэка» на базе Бацвінаўскай сярэдняй школы праведзена гадзіна роднай мовы “Да слова беларускага з павагай”.
Падчас мерапрыемства была праведзена змястоўная размова аб роднай беларускай мове, дзеці даведаліся чаму і для чаго адзначаецца дзень роднай мовы. Потым былі заданні: “Асалода роднай мовы”, дзе дзеці рабілі пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, “Беларуская загадка – розуму зарадка” – адгадвалі загадкі пра насельнікаў Белавежскай пушчы, “Падумай і адкажы” – былі прапанаваны самыя розныя пытанні – і жартоўныя і сур’ёзныя. Было заданне “Чароўны капялюш”, дзе трэба было здагадацца, што за рэч можа знаходзіцца ў “капялюшы”. Гульня прайшла цікава, карысна і пазнавальна. Мы будзем яшчэ больш любіць і шанаваць нашу родную мову.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці для сябе зрабілі выснову, што Беларусь – гэта шматнацыянальная дзяржава, наш агульны дом, на якой бы мове не размаўлялі. Трэба пра гэта не забываць.
Бібліятэкар філіяла “Касцюшкавіцкая сельская бібліятэка” для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Касцюшкавіцкая сярэдняя школа Крычаўскага раёна» правяла гульню-віктарыну «У словы гуляем – па-беларуску размаўляем». У ходзе мерапрыемства дзеці паказалі, як добра яны ведаюць родную беларускую мову. З вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах «Бой скорагаворак», «Збяры прыказку», «Адгадай загадку», «Перакладчыкі», якія ўзбагацілі іх слоўнікавы запас, пашырылі кругагляд, прывілі цікавасць да роднай мовы.
Вельмі пазнавальна і цікава прайшло мерапрыемства, дзеці паказалі свае веды і даведаліся шмат новага.
У філіяле “Сакольніцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок роднай мовы “Гімн роднай мове”. У атмасферы добразычлівасці ішла гаворка пра гісторыю ўзнікнення дня роднай мовы, пра неабходнасць вывучэння і захавання беларускай мовы. Пазнаёміцца з моўнымі скарбамі дзеці змаглі ў гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны актыўна спаборнічалі ў конкурсах “Шарада”, “Крылатая паштоўка”, “Юныя паэты”. Актыўна выконвалі розныя заданні: разгадвалі літаратурную крыжаванку, вучыліся гаварыць скорагаворкі на роднай мове, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў. Гэта дало дзецям магчымасць зразумець, што неабходна любіць і берагчы родную мову, у якой захоўваецца гісторыя нашага народа, сіла і краса роднага слова. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Жыва мова – жыў народ”.