5 мая 2022 года
Напярэдадні святкавання юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія адзначаюцца ў 2022 годзе цэнтральная бібліятэка прапануе кніжную выставу літаратуры «Знакавыя постаці Беларусі» (да 140-годдзя з дня нараджэння).
Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
















