6 июля 2022 года
7 ліпеня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Яго талент праявіўся надзвычай шматгранна – у лірычных вершах, паэмах, драматычных творах, публіцыстыцы, перакладах. Глыбока народная, арыгінальная спадчына Я. Купалы аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры і мастацтва.








