Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства наша краіна адзначыла традыцыйна ў першую нядзелю верасня. Гэты дзень па-сапраўднаму лічыцца святам роднага слова, які паказвае адзінства беларускай мовы з гісторыяй і культурай Беларусі. З нагоды Дня беларускага пісьменства – свята адзінства друкаванага слова, літаратуры і гісторыі народа – ў бібліятэках горада і раёна арганізаваны кніжныя выставы, прайшлі інфармацыйна-пазнавальныя мерапрыемствы.