6 лютага 2025 года
У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў.
6 лютага 2025 года супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Крычава” праведзена літаратурная гасцёўня “Майстар роднага слова”, прымеркаваная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі – народнага пісьменніка Беларусі. Памяць аб ваенным ліхалецці пісьменнік пранёс праз усё сваё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў.







Творчасць Рыгора Барадуліна – яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай беларускай літаратуры. У пісьменніка ёсць сваё месца ў беларускай літаратуры – месца класіка і нашага сучасніка, аб чым сведчаць матэрыялы выставы. Да 90-годдзя паэта ў бібліятэках арганізаваны кніжныя выставы, прагляды і юіблейныя паліцы: «Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна», «Душа Барадуліна прымярае жыццё другое», цыкл тэматычных паліц «Брадулін у нашых сэрцах».