Міжнародны дзень роднай мовы
Бібліятэкары цэнтральнай раёнай бібліятэкі правялі для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Крычава» гістарычнае падарожжа «Чарадзейнае беларускае слова».
Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, накіраванага на захаванне моў і падтрыманне іх разнастайнасці ў свеце. Была прадстаўлена займальная інфармацыя аб развіцці і сучасным стане беларускай мовы, а таксама аб розных метадах яе папулярызацыі ў нашай краіне.






